Перамовы паміж Еўракамісіяй і Беларуссю працягнуцца ў сакавіку ў Мінску

29-30 студзеня яна наведала Еўрапейскую камісію, Еўрапейскую службу знешніх дзеянняў і Еўрапейскі парламент.



Як адзначае прэс-служба МЗС Беларусі, цэнтральным элементам візіта стаў афіцыйны пачатак перамоваў паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскай камісіяй па пагадненнях аб спрашчэнні візавых працэдур і аб рэадмісіі. На сустрэчы з гендырэктарам генеральнага дэпартамента ўнутраных спраў Еўракамісіі Стэфана Мансэрвізі было ўзгоднена, што наступны раўнд перамоваў адбудзецца ў сакавіку бягучага года ў Мінску.



Перспектывы беларуска-еўрапейскага дыялогу і практычнага ўзаемадзяння паміж Беларуссю і ЕС (у тым ліку ўдзел Беларусі ва "Усходнім партнёрстве" ды тэхнічнае супрацоўніцтва) былі абмеркаваныя падчас сустрэчы Алены Купчыной з еўракамісарам па пашырэнні і еўрапейскай палітыцы суседства Штэфанам Фюле (на здымку).


Нагадаем, пра намер пачаць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС 29 лістапада 2013 года на саміце "Усходняга партнёрства" ў Вільні заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Па яго словах, Беларусь гатовая пачаць перамовы, бо гэта ўстаноўка кіраўніка нашай краіны. Ад такіх зменаў выйграюць найперш звычайныя беларусы, сказаў Макей.

МЗС: Нават калі выйдуць на свабоду “тыя людзі”, мы не станем любімчыкамі ЕС
 


Фота — mfa.gov.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі