Перамовы з Лукашэнкам і адмова ад новых выбараў? Меркаванне штаба Бабарыкі
Аляксандр Лукашэнка на акцыі прыхільнікаў у жніўні 2020-га / EPA
Штаб Віктара Бабарыкі сёння радзей з'яўляецца ў навінах і робіць публічныя палітычныя крокі — у першую чаргу праз тое, што лідары сядзяць у турме. Пры гэтым у выходныя лідар НАУ Павел Латушка заявіў пра тое, што штаб прапануе ісці шляхам дээскалацыі і ўступаць у перамовы з Лукашэнкам. У тым ліку, па словах Латушкі, "спрабуе ўступаць у таемныя перамовы" з рэжымам.
Ці сапраўды штаб Віктара Бабарыкі гатовы "перагарнуць старонку"? Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё выказаўся прадстаўнік штаба Іван Краўцоў.
За адмену санкцый?
Адно з пытанняў слухачоў эфіру датычылася таго, ці не выступае штаб за адмену санкцый.
— Адмяняць інструменты ціску... Пратэст, які быў год таму, — гэта таксама інструмент ціску. Калі мы ўсе ўбачылі вынікі на выбарах, мы ўсе выйшлі на акцыях ціснуць гэтую ўладу. Таму ціск — гэта рычагі ўздзеяння.
Але пры гэтым ужываць ціск без зразумелых далей палітычных крокаў па развязанні палітычнага крызісу — гэта таксама дзіўна. І таму стратэгія больш шырокая: мы павінны ўжываць усе інструменты, якія даступныя.
Краўцоў прывёў у прыклад міграцыйны крызіс: па яго словах, спроба ўладаў зладзіць правакацыю на мяжы не ўдалася, таму што ЕС "камбінуе метады: і санкцыі, і званкі Барэля Макею".
— Трэба адрозніваць інструменты, пазіцыю і вынік, які яны дасягаюць, — сказаў Краўцоў.
Ці хоча штаб перамоваў з рэжымам, а рэжым — са штабам
На пытанне пра тое, ці гатовы сам рэжым да перамоваў, у Краўцова няма адказу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.