Ператрус прайшоў у бацькоў актывіста, які 17 гадоў не жыве ў Беларусі
Аляксей Трубкін
30 лістапада сілавікі прыйшлі з ператрусам да бацькоў наваполацакага актывіста Аляксея Трубкіна, паведамляюць праваабаронцы. Сам Трубкін не жыве ў Беларусі ўжо 17 гадоў — з 2006-га.
У каментары "Медыязоне" Аляксей сказаў, што раней ягоныя бацькі атрымлівалі лісты на яго імя са Следчага камітэта, падатковай інспекцыі і ваенкамата.
"Да бацькоў прыйшлі з раніцы, абрубілі святло. Ламаліся ў дзверы. Вырашылі, што лепш адчыніць, каб не выламалі дзверы", — расказаў Трубкін.
Актывіст жыве ў Польшчы. Ён цікавіцца гісторыяй і ладзіць для беларусаў экскурсіі па Беластоку. Таксама Трубкін разам з аднадумцамі арганізаваў гістарычны клуб Beer&History.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.