Першае “золата”Алімпіяды ў Рыа атрымала амерыканка
Першае “золата” Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра заваявала 19-гадовая амерыканка Вірджынія Трэшар — яна выйграла турнір па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на 10 метраў. У фінале спаборніцтваў Трэшар абышла дзвюх кітаянак Лі Ду (серабро) і Йі Сілінь (бронза). Пры гэтым Лі Ду называлі фаварыткай спаборніцтваў.
Беларусы не прымалі ўдзел у гэтым турніры.
Сёння таксама будуць разыграныя яшчэ 11 камплектаў медалёў у розных відах спорту.