"Платная адукацыя — гэта форма сацыяльнай падтрымкі моладзі" — міністр адукацыі

Андрэй Іванец / Андрей Иванец / soyuz.by

Андрэй Іванец / soyuz.by

У Беларусі няма платнай адукацыі, бо дзяржаве даводзіцца даціраваць значную частку выдаткаў. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец, перадае інфармагенцтва Sputnik.

Па яго словах, навучэнцы кампенсуюць выдаткі на сваё навучанне ў найлепшым выпадку на 70%, а на шэрагу спецыяльнасцяў (медыцынскіх, творчых) — толькі на 50%.

"Гэта значыць, сёння дзяржава ажыццяўляе прамую датацыю на ўзроўні 30-50% для навучэнцаў платнай формы навучання", — падкрэсліў Іванец.

Ён дадаў, што кошт платнай адукацыі павышаецца вельмі стрымана. Сёлета расцэнкі павысіліся на 7%, як і летась.

"Таму ў Беларусі, яшчэ раз паўтару, платная адукацыя — гэта форма сацыяльнай падтрымкі нашай моладзі пры атрыманні вышэйшай адукацыі", — заявіў міністр.

Ці азначае гэта, што платнікам давядзецца, як і бюджэтнікам, адпрацоўваць абавязковае размеркаванне, міністр не ўдакладніў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі