Падаляк пра выбух на Крымскім мосце: "Усё незаконнае мусіць быць зруйнаванае"
Последствия взрыва на Крымском мосту
Першая (неафіцыйная) рэакцыя ўкраінцаў на выбух на Крымскім мосце — допіс у твітары дарадцы Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіла Падаляка:
"Крым, мост, пачатак. Усё незаконнае мусіць быць зруйнаванае, усё скрадзенае — вернутае Украіне, усе расійскія акупанты — выгнаныя".
Уночы на 8 кастрычніка адбыўся выбух на Крымскім мосце. Два пралёты моста абрынуліся і апынуліся ў вадзе. Пашкоджаная і чыгунка.
У расійскіх медыях спярша з'явілася версія пра выбух цыстэрны з палівам (цягнік з цыстэрнай, якая гарыць, сапраўды бачна на фота). Але пазней там пачалі разганяць версію пра тэракт — падрыў аўтамабіля на ўездзе на арку моста.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.