Полк Каліноўскага абвяргае гібель Яна Рудзіка

Ян Рудзік

Ян Рудзік / Радыё "Рацыя"

Полк Каліноўскага выступіў з афіцыйным абвяржэннем звестак пра гібель байца Яна Рудзіка (покліч "Люкс").

Звесткі пра гібель байца Тактычнай групы Крыўцова з'явіліся ў тг-канале, звязаным з Мністэрствам абароны Беларусі.

"Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Люкс жывы і працягвае выконваць баявыя задачы",заяўляюць у палку Каліноўскага.

Ян Рудзік быў адным з рэдактараў канала NEXTA, потым уваходзіў у Каардынацыйную раду. У сакавіку 2024-га ён стаў байцом палка Каліноўскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі