Польшча перадала ў амбасаду РБ даныя беларусаў, якія атрымалі дадатковую абарону

Амбасада Беларусі ў Варшаве

Амбасада Беларусі ў Варшаве / "Белсат"

Ёсць некалькі выпадкаў, калі Польшча передала амбасадзе Беларусі даныя беларусаў, якія атрымалі дадатковую абарону. Як паведамілі Еўрарадыё ў Цэнтры беларускай салідарнасці (ЦБС), гаворка ідзе выключна пра беларусаў са статусам дадатковай абароны, не пра ўцекачоў.

Гаворыцца, што зрабілі гэта польскія дзяржаўныя органы, але не Упраўленне па справах замежнікаў.

"Гэта хутчэй ад няведання законаў, памылкі асабістыя чыноўнікаў", — сказалі журналісту Еўрарадыё ў ЦБС.

Якія менавіта даныя былі перададзеныя, ЦБС пакуль не можа агучыць — там чакаюць адказаў беларусаў, якія трапілі ў гэтую сітуацыю.

Артыкул 9 Закона "Аб прадастаўленні замежнікам абароны на тэрыторыі Рэспублікі Польшча" (у рэдакцыі ад 2023 года, пазіцыя 1504) сцвярджае, што асабістыя даныя не могуць быць перададзеныя ці атрыманыя ад суб'ектаў, у дачыненні да якіх існуе абгрунтаванае меркаванне ў здзяйсненні пераследаў або магчымага прычынення сур'ёзнай шкоды. Для грамадзян Беларусі такімі суб'ектамі з'яўляюцца прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку супрацоўнікі амбасады і консульства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі