Польшча затрымала 545 памагатых нелегальнай міграцыі з пачатку года
Мяжа Польшчы з Беларуссю
У Польшчы быў затрыманы грамадзянін Украіны за садзейнічанне ў незаконным перасячэнні мяжы (з Беларусі ў Польшчу). Ён перавозіў двух сірыйцаў 15 верасня. Калі ён не спыніўся для праверкі, пачалася пагоня. Украінец не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў плот. Сур'ёзных траўмаў ніхто не атрымаў. Усяго ў 2023 годзе польскім бокам затрымана 545 арганізатараў і памагатых нелегальнай міграцыі.
За апошнія суткі 31 чалавек спрабаваў незаконна трапіць у Польшчу з Беларусі. Некаторя, убачыўшы патрулі, павярнулі назад, іншыя — кідалі ў польскіх памежнікаў камянямі і палкамі, паведамляе Straz Graniczna.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.