Польскія памежнікі выратавалі сірыйца з балота ля беларускай мяжы

Палякі выратавалі сірыйца каля беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna
Палякі выратавалі сірыйца каля беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna

Каля беларускай мяжы польскія памежнікі выратавалі з балота сірыйца.

Мужчына нелегальна перайшоў у Польшчу з Беларусі. Каб пазбегнуць сустрэчы з польскімі патрулямі, ён накіраваўся ў цяжкадаступны раён, паведамляе прэс-служба польскіх памежнікаў. Аднак сірыец загруз у балоце і сам выбрацца не мог.

Памежнікам пра яго паведаміў дзяжурны па паліцыі ў Гайнаўцы. Знайшлі мужчыну на запаведнай тэрыторыі праз некалькі гадзін пошукаў.

Сірыйца выратавалі і даставілі ў бальніцу. Цяпер яго жыццю і здароўю нічога не пагражае.

У прэс-службе польскіх памежнікаў кажуць, што ад пачатку года правялі ўжо восем выратавальных аперацый. Памежнікі дапамаглі 11 мігрантам, якія не маглі самастойна выбрацца з цяжкапраходных раёнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі