Польскія вайскоўцы выратавалі з балота ля беларускай мяжы чатырох мігрантаў

Польскія вайскоўцы выратавалі з балота ля беларускай мяжы чатырох мігрантаў

Польскія вайскоўцы, памежнікі і пажарнікі выратавалі з балота каля беларускай мяжы чатырох мігрантаў. Здарэнне адбылося ўвечары 14 снежня, паведамляецца на сайце войскай тэрытарыяльнай абароны Польшчы.

Групу грамадзян Сірыі ды Ірака памежнікі выявілі падчас патрулявання. Праз дзесяць хвілін да балота прыбылі 19 салдатаў тэрытарыяльных войскаў, якія заняліся ратаваннем мігрантаў.

Здароўю і жыццю людзей пагражаў холад. Вайскоўцы разам з пажарнікамі перавезлі людзей на насілках у бяспечнае месца, высушылі і накрылі тэрмакоўдрамі, а запотым даставілі ў лякарню. Трох мужчын і адну жанчыну шпіталізавалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі