Пра ААН, прэмію міру, свіней і дыпламата Шпакоўскага — эфір з Турарбекавай

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Лідары краін-суседзяў агучылі “чырвоныя лініі”, пасля якіх канчаткова закрыюць мяжу з Беларуссю. Адметна, што найперш для пасажырскіх, а потым ужо, магчыма, і для грузаперавозак. У адказ Лукашэнка завёў сваю звыклую ў такіх сітуацыях песню пра “суседзяў не выбіраюць”, “трэба жыць у міры” і “гэта не мы, а заакіянскія лялькаводы да гэтага давялі”. І прызначыў прапагандыста Шпакоўскага “дыпламатам” у амбасаду Беларусі ў Расіі. Толькі вагнераўцы з Беларусі не зніклі, а пачалі атрымліваць беларускія пашпарты, а мігранты як сядзелі ў беларускіх лясах у чаканні зручнага моманту, каб трапіць у ЕС, так і сядзяць…

Што азначае прызначэнне Шпакоўскага “дыпламатам” і запрашэнне амбасадараў Беларусі і Расіі на ўручэнне Нобелеўскай прэміі міру? Ці прывядуць спрэчкі ў лагеры прыхільнікаў Лукашэнкі да расколу сярод ябацек і па якім прынцыпе можа быць той раскол? Чым адметная сітуацыя са стварэннем “мемарыяла Прыгожына” ў Мінску і заявай прадстаўніка ААН наконт “адсутнасці” прыкмет генацыду ўкраінскага народа расійскімі акупантамі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі