У Пскове ўзялі пад варту беларуса — гатаваў рыбу на Вечным агні

Беларус пасля затрымання

Беларус пасля затрымання / informpskov.ru

1 жніўня ў расійскім горадзе Пскоў ўзялі пад варту на два месяцы беларуса. Як паведамляе мясцовая пракуратура, ён гатаваў рыбу на Вечным агні. Мужчыну прыцягваюць да крымінальнай адказнасці "за публічнае апаганьванне сімвалаў вайсковай славы Расіі, абразу памяці абаронцаў Айчыны". Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Здарэнне адбылося ўвечары 28 ліпеня. Беларус быў у стане алкагольнага ап'янення. Паводле яго слоў, ён знайшоў рыбу ў кантэйнеры для смецця і вырашыў яе прыгатаваць на Вечным агні ў скверы Палеглых змагароў. Гэта зняў на тэлефон іншы мужчына, і цяпер відэа — "доказ злачынства".

Мемарыял у пскоўскім скверы "адлюстроўвае розныя трагічныя старонкі" ў гісторыі горада — ад грамадзянскай вайны да вайны ў Афганістане.

У Пскове ўзялі пад варту беларуса — гатаваў рыбу на Вечным агні

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі