Пра спорт, бізнес, палітвязняў і вайну — эфір з Навошам

Дзмітрый Навоша / Еўрарадыё
Дзмітрый Навоша / Еўрарадыё

Рэпрэсіі ў Беларусі, вайна ва Украіне і статус акупанта для Расіі (і суагрэсара — для Беларусі) не толькі паўплывалі на палітычнае жыццё краін і закранулі сацыяльныя ды іншыя сферы грамадскага жыцця, але і спартыўнае жыццё не абышлі бокам. Стала важна, як спартсмены ставяцца да рэпрэсій і да вайны, падтрымліваюць іх ці асуджаюць. Да ўсяго, былі ўведзеныя санкцыі на ўдзел спартоўцаў з Беларусі і Расіі ў міжнародных спаборніцтвах.

Што засталося ў Беларусі ад спорту і спартыўнай журналістыкі? Ці сапраўды важная для спартсмена грамадзянская пазіцыя? Ці магчыма вырашыць праблему палітвязняў і пры чым тут спорт? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае медыяменеджар, сузаснавальнік папулярных спартыўных рэсурсаў Tribuna.com і Sports.ru, гендырэктар і сузаснавальнік медыяхолдынга Tribuna Digital Дзмітрый Навоша.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі