Пра Сувалкскі калідор, традыцыі НКУС і ўмовы вяртання — эфір з Турарбекавай

Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Роза Турарбекава / Еўрарадыё

У барацьбе з “дыверсантамі” лукашэнкаўскія спецслужбы будуць выкарыстоўваць “лепшае з досведу і традыцый НКУС”, заявіў днямі Карпянкоў. Чым адметныя “традыцыі НКУС” адносна кіраўнікоў гэтых жа структур, Карпянкову, спадзяемся, давядзецца даведацца на асабістым прыкладзе. Іншая справа, што “традыцыі НКУС” ужо відавочныя ў Беларусі — традыцыя даносаў адроджаная і пастаўленая на паток.

Што з сябе ўяўляе Сувалкскі калідор і ці могуць найміты з “Вагнера” стварыць праблему на тым кірунку? Чаму “традыцыі НКУС” так падабаюцца лукашыстам і ці здольная гісторыя хоць нечаму навучыць? Як словы Наўседы ўплываюць на агульнае стаўленне да Беларусі на Захадзе і што дае кароткае спатканне Байдэна з Ціханоўскай? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі