Новае пакаленне. Спявак Пётр Клюеў

Новае пакаленне. Спявак Пётр Клюеў

Яны таленавітыя, харызматычныя, яны ўжо змяняюць наша жыццё. Яны жывуць па сваіх правілах і ператвараюцца ў новых лідараў. Прадстаўляем новы праект фатографа Таццяны Менскай "Лад жыцця. Новае пакаленне".

Я знайшоў сябе: маё паклiканне — музыка. Вельмі ясна ўсведамляю сваю мэту.

Я ўпэўнены ў сабе, бо маю здольнасць адчуваць музыку, і я стаў выконваць і… пісаць яе. Ужо ў 16 гадоў я ведаў, што стану прафесіяналам.

Ведаў як працаваць, каб нечага дасягнуць.

Прадбачу, што вы мне скажаце, але ведаю, што вам адказаць. Ніколі не кінуся абараняць сваю прастору. Я адкрыты, у мяне няма нейкіх там блокаў. Я выслухаю вас, але даверуся самым блізкім людзям.

Новае пакаленне. Спявак Пётр Клюеў

Гляджу на чалавека, і шмат пра яго адчуваю. Я малады, але досвед зносін велізарны. І ёсць нешта звыш, што дазваляе мне бачыць чалавека знутры. Не асуджаць, а прымаць яго.

Новае пакаленне. Спявак Пётр Клюеў

Магчыма, я выглядаю ўпэўненым, таму што знаходжуся на пэўным рубяжы: я ўсё яшчэ малады, але лічу, што нешта ўжо ў жыццi разумею…

А нейкiя слабасцi чалавечыя маю… чаго тут хаваць!

Новае пакаленне. Спявак Пётр Клюеў

Шкадую пра зробленыя памылкі, вядома. Але калі б я іх не зрабіў, быў бы тым, кім ёсць. Я не разбуральнік, я за будаванне зносін і каханне.

Усе далікатна ў гэтым свеце. У маім жыцці галоўнае — не падманваць сабе, жыць у згодзе з сабой. Для мяне сапраўднае шчасце — гэта дачка і музыка.

Новае пакаленне. Спявак Пётр Клюеў

Часам хаваешся ад увагi. Вельмi шмат людзей iдзе на кантакт, але я фiзічна не магу ўсiм адказаць.

Новае пакаленне. Спявак Пётр Клюеў

Ды люблю я вас ўсіх, людзi! У мяне няма ворагаў.

Так, я патрыёт. А ты любіш, ведаеш сваю мову, карані, продкаў, гісторыю краіны? Ува мне намяшаныя чатыры крыві: літовец, паляк, рускі і беларус. Але мама выхавала так: жывеш у краіне — вучы і любі яе мову. Ва ўсіх краінах, дзе я жыў, я вучыў мову. Гэта правіла.

Новае пакаленне. Спявак Пётр Клюеў

Канцэнтравацца на галоўным, адкідваць смецце, фільтраваць зносіны — гэта ўсё трэба мне, каб не адхіляцца ад абранага шляху. Я паступова парадкую жыццё, адкідваючы нават непатрэбныя рухі цела. Шляхам малітвы ў тым ліку. Але як жа нам усім не хапае сапраўднага кахання!

Новае пакаленне. Спявак Пётр Клюеў

Узгадайце сваіх блізкіх, прыемныя хвіліны з імі, падарыце міру трошкі цеплыні і ўсмешку. Свет і так поўны нянавісці, зайздрасці. А вы проста скажыце, зрабiце нешта добрае людзям.

Я не буду мець зносіны з людзмi, якiя не ведаюць, чаго хочуць ад жыцця. Людзі, якія не шукаюць сябе, здзiўляюць мяне, але я столькi ўжо бачыў, што i гэта разумею.

Дзікая стома мяне суправаджае ўсё жыццё. За поспех трэба плаціць. Безумоўна, я атрымліваю задавальненне ад канцэртаў. Дух мой шчаслівы, а цела — знясіленае. Каб адпачыць, мне патрабуецца адзінота і класічная музыка. Ніякіх кампаній. Дачка. Сон. Музыка.

Новае пакаленне. Спявак Пётр Клюеў

Я маліўся ў касцёле з васьмі гадоў і ўжо ў дзевяць гадоў ведаў, што трэба шукаць сябе. Пастаянна чуў пытанні святароў: Хто ты? Да чаго паклiканы? Я шчаслівы: мяне ўкладалі гэта з малых гадоў. Магчыма таму, я рана пасталеў. Дзякуй маме i таце, што менавіта так яны выхавалi мяне.

Новае пакаленне. Спявак Пётр Клюеў

Ох, як жа я вас, дзяўчаты, люблю! Моооооцна!

Новае пакаленне. Спявак Пётр Клюеў

Не строю з сябе разумніка. Калі я не ведаю, што вам адказаць, так і адказваю: не ведаю!

Новае пакаленне. Спявак Пётр Клюеў

О, гэта ж дэжа-вю! Мой рок-н-рол ува мне заўсёды жывы! Гэта ж “сі” другой актавы!

Новае пакаленне. Спявак Пётр Клюеў

Не хачу падказак: сам хачу прайсці свой шлях ад пачатку да канца, мне важна ўсё зведаць асабiста. Па сутнасці я адзін. Але я не адзінокі.

Новае пакаленне. Спявак Пётр Клюеў

Фатограф, ідэя — Таццяна Менская. Стыліст — Надзея Сліжэўская.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі