Прафсаюзнага актывіста з "Гродна Азота" асудзілі на чатыры гады калоніі

Максім Сенік / @viasna96
Максім Сенік / @viasna96

Актывісту незалежнага прафсаюза БНП Максіму Сеніку з "Гродна Азота" прысудзілі чатыры гады калоніі, паведамляюць праваабаронцы.

Яго працэс прайшоў у Гродзенскім абласным судзе. Палітвязня абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК  і ч. 1 арт. 361-2 КК). Судовы працэс вёў суддзя Мікалай Рачынскі.

У праўладных тэлеграм-каналах у віну Сеніку ставілі тое, што ён "прытрымліваўся апазіцыйных поглядаў і ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе", а таксама перадаваў інфармацыю тэлеканалу "Белсат". Акрамя таго, прафсаюзнаму актывісту закідалі, быццам ён абражаў Лукашэнку, работнікаў органаў улады і міліцыянтаў.

Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні Міжнародная арганізацыя працы прыняла рэзалюцыю, якая ўжывае 33-і артыкул Статута МАП адносна Беларусі. На пасяджэнні прадстаўнікі афіцыйнага Мінска спрабавалі даказаць, нібыта "сапраўдныя" прафсаюзныя дзеячы застаюцца на волі. Аднак за рэзалюцыю прагаласаваў 301 дэлегат, супраць выступілі 54, а 108 устрымаліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі