Прапагандыст Ігар Тур тры гады пісаў у апазіцыйны чат, але "спаліўся"

Ігар Тур

Ігар Тур / фота з яго асабістага архіва

Прапагандыст Ігар Тур тры гады ўдзельнічаў у апазіцыйным чаце. Гэта стала ясна з выпадковага скрыншота ў яго праграме на тэлеканале АНТ, піша "Наша Ніва".

Гаворка ідзе пра тэлегам-чат "Толькі рэфарматары і рэфарматаркі", створаны колішнім прэс-сакратаром Каардынацыйнай рады Антонам Раднянковым. У ім больш за 500 удзельнікаў. У чаце ўдзельнічаюць палітыкі, актывісты, журналісты. Часам допісы з гэтага чата цытуе старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант у "Клубе рэдактараў", згадваў абмеркаванні адтуль і Ігар Тур.

А 28 жніўня Тур у сваёй праграме паказаў скрыншоты з чата рэфарматараў. Некаторыя фразы былі зробленыя на зялёным фоне — гэта значыць, скрыншоты рабіў той акаўнт, які сам пісаў іх у чаце. Чужыя выказванні ідуць на белым фоне.

Удзельнікі чата ідэнтыфікавалі акаўнт, які пісаў гэтыя фразы — @Valdis133. Паведамленні ў чаце рэфарматараў аўтаматычна выдаляюцца праз суткі, Аднак НН піша, што аднавіла допісы якія рабіў @Valdis133 за апошнія тры гады. Першая яго актыўнасць была зафіксаваная ў чаце ў ліпені 2021 года, але да траўня 2024-га ўдзел быў рэдкім. Актыўна выказвацца супрацоўнік АНТ стаў толькі апошнімі месяцамі.

У НН мяркуюць, што пад нікам @Valdis133 хаваецца сам Ігар Тур. Уладальнік акаўнта пісаў, што паходзіць з Гродзеншчыны (Тур нарадзіўся пад Лідай). Таксама ён восем разоў спасылаўся на словы Тура ў тэлеэфіры, але не згадваў ніводнага іншага прапагандыста.

НН праналізавала, пра што пісаў прапагандыст у чаце рэфарматараў. Ён сцвярджаў, што ціск на Лукашэнку не працуе, таму стратэгію трэба мяняць. @Valdis133 крытыкуе Латушку і Лябедзьку, хваліць Усава і Карач, падтрымлівае ідэі Івана Краўцова. Таксама ён сее недавер да платформаў, на якіх вядзецца галасаванне.

Прапагандыст Ігар Тур тры гады пісаў у апазіцыйны чат, але "спаліўся"
Чат рэфарматараў, у якім "спаліўся" Ігар Тур / АНТ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі