Эстонія прапануе забараніць TikTok у ЕС, як гэта зрабілі ў ЗША

TikTok

TikTok

Міністр замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна заявіў, што Еўропе варта пайсці па прыкладзе ЗША і разглядзець пытанне аб забароне TikTok, перадае ERR.

Паводле яго слоў, у апошнія гады жыхары Еўропы назіраюць, як праз сацыяльную сетку TikTok распаўсюджваецца дэзінфармацыя, фэйкавыя навіны і аказваецца ўплыў на вынікі выбараў.

"Найбольш яскравы прыклад гэтага адбыўся нядаўна ў Румыніі, дзе вынікі першага тура прэзідэнцкіх выбараў былі ануляваны з-за выяўленага ўмяшання Расіі праз маштабную інтэрнет-кампанію", — сказаў Цахкна.

Ён таксама адзначыў, што платформы як TikTok не даюць збалансаванай інфармацыі, а становяцца эфектыўным інструментам для распаўсюджвання прадузятай інфармацыі.

"TikTok — гэта не медыя, а зброя ўплыву", — падкрэсліў ён.

Эстония предлагает запретить TikTok в ЕС, как это сделали в США
Маргус Цахкна / Hanna Johre/PAP/EPA

Эстонскі міністр дадаў, што Tiktok збірае шмат дадзеных аб карыстальніках, але незразумела, хто можа атрымаць доступ да іх.

"Паколькі TikTok належыць кітайскай кампаніі, ёсць абгрунтаваныя асцярогі, што дадзеныя могуць патрапіць у распараджэнне ўладаў Кітая. У штогодніку Дэпартамента знешняй разведкі таксама адзначана, што TikTok актыўна збірае дадзеныя, якія могуць выкарыстоўвацца для разведвальных мэт, шантажу і кіберата", — падкрэсліў кіраўнік эстонскага МЗС.

У сувязі з усім гэтым, Маргус Цахкна прапануе разглядзець пытанне аб забароне TikTok і ў Еўропе.

18 студзеня сацыяльная сетка TikTok перастала адкрывацца ў карыстачоў у ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.