Пратэстоўца з Мінска асудзілі на 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Станіслаў Кузьміцкі / t.me/viasna96
Станіслаў Кузьміцкі / t.me/viasna96

Пратэстоўца з Мінска Станіслава Кузьміцкага асудзілі на 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у адміністраванні дзясяткаў пратэсных чатаў (у прыватнасці чатаў "97"), якія ён нібыта "напаўняў экстрэмісцкімі матэрыяламі". Судзілі мінчука па артыкулах "масавыя беспарадкі", "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім", "стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці альбо ўдзел у ёй", "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх", "Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый)", "распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці".

Як піша @viasna96, крымінальную справу прадпрымальніка з 15 верасня разглядаў Мінскі гарадскі суд (суддзя — Яўген Хаткевіч). Прысуд быў агучаны 3 лістапада.

Кузьміцкі за кратамі з канца 2021 года. КДБ унёс яго ў спісы асобаў, датычных да "тэрарыстычнай дзейнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі