Праўладны Саюз пісьменнікаў хоча прыняць Лукашэнку ў свае шэрагі

Аляксандр Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка / GETTY IMAGES

У праўладным Саюзе пісьменнікаў Беларусі (СПБ) прапанавалі выдаць збор выбраных твораў Аляксандра Лукашэнкі, піша "Позірк".

Такую ідэю на прэс-канферэнцыі 11 чэрвеня ў Мінску агучыў Валерый Шумілаў, які назваўся "навуковым публіцыстам". Таксама ён прапанаваў прыняць Лукашэнку ў СПБ, "улічваючы публіцыстычную дзейнасць".

Ідэю з выданнем збору твораў Лукашэнкі падтрымаў старшыня СПБ Аляксандр Карлюкевіч. А ганаровы старшыня арганізацыі Мікалай Чаргінец прапанаваў дзейнічаць праз адміністрацыю Лукашэнкі: "Да гэтага пытання трэба ўмела падысці. Трэба, каб у Адміністрацыі яму падалі гэтую ідэю, сказалі: Аляксандр Рыгоравіч, бярыцеся за кнігі — яны вельмі патрэбныя народу".

Паводле яго, СПБ "будзе рады" падтрымаць Лукашэнку ў гэтай дзейнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі