Праваабаронцаў на Брэстчыне затрымліваў атрад спецназу "Шторм"

Затрыманне праваабаронцаў на Брэстчыне

Затрыманне праваабаронцаў на Брэстчыне / АНТ

На тэлеканале АНТ увечары 3 красавіка паказалі затрыманых праваабаронцаў Брэстчыны. Іх "віна" была ў тым, што яны хадзілі на палітычныя працэсы і паведамлялі праваабаронцам "Вясны" вынікі судовых пасяджэнняў.

Як паведамілі ў тэлесюжэце, затрымлівалі праваабаронцаў байцы з атрада спецназу "Шторм". Затрыманні праходзілі ў Пінску, Брэсце і Баранавічах.

Сярод затрыманых, якіх паказалі ў эфіры, — Аляксандар Вайцешык з Баранавічаў, Алесь Рамановіч з Пінска, Віталь Чопік з Брэста.

Пра затрыманне Чопіка стала вядома напрыканцы сакавіка. Паведамлялася, што пасля затрымання яго так моцна збілі, што спатрэбілася дапамога медыкаў.

Вайцешыка, як гаворыцца ў сюжэце АНТ, 13 сакавіка асудзілі на 15 сутак, абвінаваціўшы ў непадпарадкаванні міліцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі