Праваабаронцы назвалі палітвязнямі яшчэ сем беларусаў
Палітвязні, ілюстрацыйнае фота
Яшчэ сем чалавек атрымалі статус палітвязняў, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Гэта Ігар Жывалун, Наталля Левая, Юрый Лагадзюк, Таццяна Францкевіч, Наталля Лабацэвіч, Алеся Дзернакоўская, Аляксандр Сырыца.
Ігар Жывалун асуджаны па абвінавачванні ў садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Наталлю Левую, як расказвала Еўрарадыё, асудзілі за данаты пратэсным ініцыятывам і беларускаму падраздзяленню, якое ваюе на баку Украіны. Пры гэтым вядома, што жанчына заплаціла грошы, якія патрабавала ад яе КДБ і мела адпаведную даведку ад ведамства.
Юрый Лагадзюк, Таццяна Францкевіч і Наталля Лабацэвіч узятыя пад варту па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці. Алесю Дзернакоўскую ўзялі пад варту за фінансавую дапамогу палітвязням. ААляксандра Сырыцу вінавацяць у дзейнасці ў экстрэмісцкім фармаванні ды абразе Лукашэнкі.
На сёння праваабаронцы налічваюць у Беларусі 1387 палітвязняў. Колькасць людзей, якія апынуліся за кратамі па палітчыных прычынах, яшчэ большая.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.