Прэзентацыя на Еўрарадыё: дзве песні з дэбютнага альбома гурта DrЫmon (слухаць)

Прэзентацыя на Еўрарадыё: дзве песні з дэбютнага альбома гурта DrЫmon (слухаць)

Гурт DrЫmon фактычна сабраў дырэктар клуба “ГрафіціАляксей Ажогін. Праз пэўны час ён паклікаў паспяваць некалькі песень журналіста Еўрарадыё Іллю Маліноўскага, які паступова прыцягнуў у калектыў сваіх аднакласнікаў (Стас Зінковіч, Кірыл Драздовіч, Руслан Філіпенка), з якімі граў яшчэ ў школьным бэндзе.

Падрабязнасці стварэння калектыву, стаўленне да музыкі, а таксама мару быць закіданымі на сцэне станікамі музыкі распавялі ў эфіры Еўрарадыё

Таксама DrЫmon прадстаўляе дзве песні з дэбютнага альбома, які выйдзе на пачатку вясны.

“Як звычайна і бывае, першы альбом ― гэта такая складанка з матэрыялу, што быў зроблены за першы час існавання, — кажуць музыкі. — Тут нельга казаць пра нейкую дакладную стылістыку, бо яе мы дагэтуль шукаем. Нельга сказаць пра агульны канцэпт дыска. Нельга знайсці і агульную тэматыку песень, хоць яны ўсе пра каханне, але гэта каханне і да Радзімы, і да сяброў, і дзяўчыны... Пакуль гэта 12 песень, якія былі напісаныя ў розныя гады, пачынаючы яшчэ са школы, але аранжыраваныя і запісаныя яны былі ўжо менавіта гэтым складам і так, як бачаць усе музыкі калектыву”.

Прэзентаваць менавіта трэкі “Дрымон” і “Раніца ў смутку” было вырашана выпадкова. Але па словах музыкаў, атрымалася, што яны акурат і паказваюць рознабаковасць і рознафарматнасць альбома.

15 лютага ў клубе Doodah King (вул. Берсана, 14) адбудзецца канцэртная прэзентацыя дзвюх песень, падчас якой, натуральна, прагучыць і ўвесь будучы альбом. Уваход вольны, пачатак 20:00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі