Прэзентацыя на Еўрарадыё: "Калі б я застаўся з табой" з будучага альбома Akute

Прэзентацыя на Еўрарадыё: "Калі б я застаўся з табой" з будучага альбома Akute

Akute прадстаўляюць на Еўрарадыё чарговы трэк з новага альбома гурта, над якім цяпер ідзе праца. Песня прысвечаная падзеям ва Украіне, мае назву "Калі б я застаўся з табой" і ўжо была прадэманстраваны ў акустычнай версіі — лірычнай і сумнай.

"Але ў асноўнай версіі трэка мы вырашылі падкрэсліць, хутчэй, нейкую бадзёрасць, каб прыдаць сілы, веры ў перамогу дабра, каб развеяць гэты сум", — тлумачыць бас-гітарыст гурта Раман Жыгараў.

Па словах Рамана, праца над новай кружэлкай Akute — у самым разгары. Музыкі ўжо цалкам запісалі барабаны і бас-гітару, часткова — гітары і вакалы. "Думаю, павінны паспець скончыць працу да восені", — абяцае музыка.

Дарэчы, на бліжэйшых два тыдні ў Akute запланаваны тур па Украіне. 13 траўня каманда сыграе ў кіеўскім "Дыване". Таксама чакаюцца канцэрты ў Харкаве, Днепрапятроўску, Адэсе, Львове і іншых гарадах.

Прэзентацыя на Еўрарадыё: "Калі б я застаўся з табой" з будучага альбома Akute

Akute: Песні, што пішуцца даўжэй за пяць хвілін, гэта ўжо не цікава

Магілёўскі пост-панк-гурт на парозе запісу новага дыска распавядае пра тое, якім будзе альбом і што натхняла на яго стварэнне.

Прэзентацыя на Еўрарадыё: "Калі б я застаўся з табой" з будучага альбома Akute

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі