Прэзентаваная песня Каці з гурта IOWA і Сержа Танкяна з System Of A Down

Прэзентаваная песня Каці з гурта IOWA і Сержа Танкяна з System Of A Down

У сеціве адбылася прэм'ера песні "A Fine Morning To Die", якую ў якасці саўнд-трэка да расійскага фільма "Легенда пра Калаўрата" запісалі Кацярына Іванчыкава з IOWA і Серж Танкян. Увогуле, лідар знакамітага System Of A Down напісаў не толькі песню, але і стаў кампазітарам усяго фільма. Ён праслухаў некалькі расійскіх спявачак для супрацоўніцтва і абраў магіляўчанку Кацю Іванчыкаву. 


Танкян, дарэчы, кажа, што вельмі ганарыцца музыкай, якую стварыў да фільма. Але рэдакцыю Еўрарадыё дуэт з Іванчыкавай не асабліва ўразіў. Паслухайце, а як вам?

28-га лістапада IOWA выступіць у сталічным Prime Hall.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі