Прэзідэнцкія ці парламенцкія выбары ў Беларусі могуць прайсці ў канцы 2019 года

Прэзідэнцкія ці парламенцкія выбары ў Беларусі могуць прайсці ў канцы 2019 года

Прэзідэнцкія ці парламенцкія выбары ў Беларусі могуць прайсці ў канцы 2019 года. Іх не будуць праводзіць у адзін год, заявіла ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1” старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

“Я думаю, у канцы 2019 года трэба праводзіць нейкую выбарчую кампанію, — гаворыць Ярмошына. — Лістапад 2019 года — ідэальны перыяд для гэтага”.

Як вядома, і прэзідэнцкія, і парламенцкія выбары прыпадаюць на 2020 год. Лідзія Ярмошына лічыць, што выбарчыя камісіі не ў стане правесці іх у адным годзе. Яна нагадала, што яны працуюць на грамадскіх пачатках, а ў ЦВК толькі 9 чалавек, чаго няма “нават у самай маленькай дзяржаве”. Да таго ж, Ярмошына мяркуе, што выбарчыя кампаніі вельмі палітызуюць атмасферу ў грамадстве, і гэта не ідзе яму на карысць. “Я думаю, іх будуць разводзіць”, — заявіла старшыня ЦВК пра прэзідэнцкія і парламенцкія выбары.

Як вядома, у лютым 2018-га ў Беларусі пройдуць мясцовыя выбары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі