Пры "Белай Русі" ствараюць палітычную партыю

Аргкамітэт праўладнай партыі "Белая Русь" / sb.by
Аргкамітэт праўладнай партыі "Белая Русь" / sb.by

Праўладнае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" стварае пры сабе палітычную партыю, піша "СБ. Беларусь сегодня". Яна будзе называцца Беларуская партыя "Белая Русь". Сёння сабраўся аргкамітэт па яе стварэнні.

Старшыня РГА "Белая Русь" Алег Раманаў заявіў, што партыя будзе стварацца асобна ад аб'яднання, гэта будзе "самастойная палітычная сіла".

Пра тое, што "Белая Русь" можа стаць асновай праўладнай партыі, гаварылі ўжо некалькі гадоў, аднак трансфармацыя адбылася толькі цяпер. Раманаў патлумачыў, навошта менавіта цяпер спатрэбілася новая партыя: "У свеце ідзе вайна. І для таго, каб Беларусь апынулася востравам стабільнасці, росквіту і поспеху, мы павінны рабіць вельмі сур'ёзныя намаганні, патрэбныя арганізаваныя сілы".

Фармальную пабудову партыі плануецца завяршыць да канца вясны. Раманаў разлічвае, што БПБР прыме ўдзел у наступнай выбарчай кампаніі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі