Прывалава выбыла з алімпійскага турніру па настольным тэнісе
На алімпійскім турніры па настольным тэнісе беларуска Аляксандра Прывалава не здолела прабіцца ў трэці раўнд.
Наша суайчынніца, як інфармуе БЕЛТА, у другім крузе гуляла супраць Жу-Ю Чэн з Кітайскага Тайбэя. Спярша Прывалава перамагла ў дзвюх партыях запар — 15:13 і 11:9. Аднак потым кітаянка ўзяла рэванш і выйграла 4 сэты запар — 11:7, 13:11, 11:5, 11:5. Такім чынам, беларуска завяршыла спаборніцтвы на Алімпіядзе.
Лідар жаночай каманды Вікторыя Паўловіч сёння ўвечары будзе замагацца за выхад у трэці круг з расіянкай Палінай Міхайлавай.
У мужчынскім адзіночным разрадзе Уладзімір Самсонаў сваю шостую Алімпіяду пачне адразу з трэцяга раўнда спаборніцтваў.