Прыйшлі з ператрусам да музыкі Змітра Афанасенкі — на яго напісалі данос
Прыйшлі з ператрусам да беларускага музыкі Змітра Афанасенкі з гурта Amaroka. Сілавікі завіталі і ў яго прыватны дом, і ў кватэру яго бацькоў. Пра гэта Афанасенка напісаў у Facebook. Высвятляецца, што быў данос аб тым што ён і яго брат "арганізавалі штаб БНФ, дзе маецца зброя і выбуховыя рэчывы".
Змітра Афанасенку затрымлівалі падчас мінскіх маршаў восенню 2020 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.