Пухавіцкія пракуроры мералі лужы на аўтадарозе
Лужы на аўтадарозе
Пракуратура Пухавіцкага раёна зацікавілася станам дарогі Р-68 "Пухавічы-Узда-Негарэлае" ў сувязі з ДТЗ, якія там здараліся ў 2023 годзе.
Пракурорскія работнікі праверылі ўчастак дарогі ад горада Мар'іна Горка да аграгарадка Шацк. У абодвух кірунках былі выяўленыя шматлікія выбоіны асфальту. Плошча выбоін складала каля 1 квадратнага метра, а глыбіня — больш за 5 сантыметраў. На фота бачна, як пракуроры з рулеткай мераюць велічыню і глыбіню лужаў.
Па выніках праверкі пракурор Пухавіцкага раёна вынес прадпісанне ў адрас начальніка дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення і запатрабаваў неадкладна ліквідаваць выяўленыя парушэнні.
Паведамляецца, што патрабаванні пракурора ўжо выкананыя ў поўным аб'ёме.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.