Рабочы спрабаваў скрасці салярку з будоўлі Беларускай АЭС
Каля 250 літраў дызельнага паліва хацеў вывезці машыніст аўтабетоннай помпы.
Паліва ён сэканоміў на працягу сакавіка, зліў яго ў каністры і вывез за межы аб'екта. Аднак падчас далейшай перавозкі саляркі мужчыну затрымалі супрацоўнікі службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Астравецкага РАУС. Ён сцвярджае, што не збіраўся прадаваць дызельнае паліва, а хацеў заправіць свой аўтамабіль.
Як паведамляе БелаПАН, распачатая крымінальная справа па артыкуле "прысваенне або растрата".
Фота — Fotolia