Хлопец выкраў у каханай 18 500 долараў

Love and  money

Love and  money / unsplash.com

29-гадовага жыхара Мінска абвінавачваюць у крадзяжы. Справа ўжо накіравана ў суд.

Каля двух гадоў хлопец пражываў разам са сваёй сяброўкай на вуліцы Лабанка. У студзені 2024 года ён знайшоў у камодзе драўляную шкатулку, куды дзяўчына складала свае назапашванні, і пачаў імі карыстацца. Грошы сыходзілі на побыт, анлайн-казіно і набыццё крыптавалюты.

Такім чынам за паўгода ён выкраў 18 500 долараў.

Заўважыўшы знікненне, дзяўчына спытала ў свайго маладога чалавека, ці не браў ён грошы, але той не прызнаўся. Будаўнікі і працаўніца клінінгавай кампаніі, якія прыходзілі ў кватэру, таксама адмаўлялі сваё дачыненне да крадзяжу.

Тады пацярпелая звярнулася ў міліцыю.

Зламысніка хутка вывелі на чыстую ваду, у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу. За ўчыненае мінчаніну пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 3 да 12 гадоў са штрафам. Віну ён прызнаў, у зробленым раскаяўся і вярнуў грошы пацярпелай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі