У Мінску адбыўся звышхуткі крадзеж — менш чым за хвіліну
Мужчына скраў сумку з масажным сталом
Звышхуткае злачынства адбылося ў Мінску, паведамляе прэс-служба сталі чнай міліцыі.
38-гадовая мінчанка заявіла пра крадзеж масажнага стала. Жанчына прафесійна займаецца масажам і планавала аказаць паслугу з выездам на дом.
Мінчанка ўзяла спецыяльны раскладны стол і пакінула цяжкую сумку з ім каля пад'езда, пакуль падганяла бліжэй свой аўтамабіль. Але вярнуўшыся, яна не пабачыла сумку са сталом.
Знайсці выкрадальніка ўдалося дзякуючы камерам відэаназірання. Сумку са сталом забраў 56-гадовы сусед жанчыны. Ён убачыў каля пад'езда сумку, пакінутую без нагляду, і адразу прыхапіў яе.
Паміж сыходам жанчыны і крадзяжом прайшло менш за хвіліну. Ад паступленні заявы да затрымання зламыцсніка — каля гадзіны.
Сумку са сталом вярнулі гаспадыні. А на суседа пачалі крымінальную справу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.