Расія ноччу атакавала Кіеўскую і Адэскую вобласці, загінуў чалавек
![Абломкі расійскай ракеты справакавалі пажар у Кіеўскай вобласці / @dsns_telegram](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/urk1_6_09.jpg.webp?itok=jbPl533S)
Абломкі расійскай ракеты справакавалі пажар у Кіеўскай вобласці / @dsns_telegram / @dsns_telegram
Гэтай ноччу расіяне запусцілі па ўкраінскіх гарадах сем крылатых і адну балістычную ракету "Іскандэр-М", а таксама 25 ударных беспілотнікаў тыпу "Shahed". Пра гэта паведамілі ў Паветраных сілах Украіны.
23 паветраныя цэлі былі знішчаны, уключаючы ўсе ракеты і 15 з 25 БПЛА. Але былі і трапленні.
Вядома, што каля трох гадзін запар расіяне атакавалі Ізмаільскі раён Адэскай вобласці, тут выкарыстоўвалі беспілотнікі. У некалькіх населеных пунктах былі пажары і ёсць разбурэнні. Пашкоджаны аб'екты каляпартовай і сельскагаспадарчай інфраструктуры: элеватары, адміністрацыйныя будынкі, аграпрадпрыемствы, распавёў кіраўнік Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Кіпер. У выніку гэтай атакі загінуў чалавек — гэта супрацоўнік аграпрадпрыемства. Ён атрымаў цяжкія раненні і затым памёр у бальніцы.
Акрамя таго, абломкі рускай ракеты справакавалі пажар у Кіеўскай вобласці, паведамілі ў ДСНС Украіны. Гарэла гандлёвае прадпрыемства.
![Россия ночью атаковала Киевскую и Одесскую области, погиб человек](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/urk_6_09.jpg.webp?itok=_I8q22t6)
![Россия ночью атаковала Киевскую и Одесскую области, погиб человек](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/urk2_6_09.jpg.webp?itok=1InDigYA)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.