Расіяне атакавалі Канстанцінаўку на Данеччыне — 16 загінулых
![Удар па ўкранскай Канстанцінаўцы / Радыё "Свобода"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/kanstancinauka-0609.jpg.webp?itok=9MAJ_7mj)
Удар па ўкранскай Канстанцінаўцы / Радыё "Свобода" / Радыё "Свобода"
Расійскія войскі абстралялі Канстанцінаўку ў Данецкай вобласці Украіны.
Удар быў нанесены па рынку, размешчаным у цэнтры горада. Вядома пра 16 загінулых, а сярод іх і дзіця.
Таксама вядома пра дзясяткі пацярпелых. Як адзначае hromadske.ua, усе пацярпелыя ад расійскай атакі — грамадзянскія асобы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.