Расіяне нанеслі ракетны ўдар па Кіеве
![Наступствы ракетнай атакі Кіева 25 сакавіка](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/kijeu-2503-1.jpg.webp?itok=1bH_8QXG)
Наступствы ракетнай атакі Кіева 25 сакавіка / ДСНС Украіны
Зранку 25 сакавіка расійскія войскі нанеслі ўдар па Кіеве балістычнымі ракетамі, паведамляе hromadske.ua.
Як заяўляе камандуючы паветраных сіл ВСУ Мікалай Аляшчук, ракеты былі запушчаныя з тэрыторыі часова акупаванага Крыма. Паведамляецца, што супрацьпаветраная абарона збіла ракеты, аднак іх абломкі зваліліся ў розных раёнах украінскай сталіцы.
У Пячэрскім раёне Кіева пры гэтым пацярпелі пяць чалавек. Дваіх з іх, у тым ліку 16-гадовую дзяўчыну, шпіталізавалі.
Таксама былі пашкоджаныя некалькі будынкаў у розных раёнах Кіева.
![Расіяне нанеслі ракетны ўдар па Кіеве](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/kijeu-2503-2.jpg.webp?itok=P3Kskq41)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.