Расіяне абстралялі ракетамі Харкаў — трапілі ў гатэль

На месцы здарэння

На месцы здарэння / @dsns_telegram

Падчас абстрэлу Харкава расійскія ракеты патрапілі ў гатэль. Ёсць пацярпелыя, піша Hromadske са спасылкай на мэра Харкава Ігара Церахава і кіраўніка ОВА Алега Сінегубава.

Першапачаткова было вядома пра 11 пацярпелых. Сямёра з іх — гэта жанчыны ва ўзросце ад 23 да 71 года. Сярод пацярпелых ёсць і журналісты турэцкага выдання, якія пражывалі ў гасцініцы.

Дзевяць чалавек даставілі ў лякарню. 35-гадовы мужчына знаходзіцца ў цяжкім стане, астатнія — у стане сярэдняй цяжкасці. Раніцай у дзяржаўнай службе па надзвычайных сітуацыях Украіны ўдакладнілі, што колькасць пацярпелых павялічылася да 13.

Расіяне абстралялі Харкаў ракетамі С-300.

Россияне обстреляли ракетами Харьков —  попали в отель
Ратавальнікі ліквідуюць пажар у гатэлі ў Харкаве пасля расійскага ракетнага абстрэлу / тут і далей фота з месца здарэння @dsns_telegram
Россияне обстреляли ракетами Харьков —  попали в отель
Россияне обстреляли ракетами Харьков —  попали в отель
Россияне обстреляли ракетами Харьков —  попали в отель

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі