Расійскае СМІ выдаліла артыкул пра Лукашэнку пасля скаргі Дзерманта

Аляксандр Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка / прэс-служба Лукашэнкі

Расійскае выданне "Московский комсомолец" пасля скаргі беларускага прапагандыста Аляксея Дзерманта выдаліла свой артыкул пра Лукашэнку.

Выданне апублікавала артыкул да 70-годдзя Лукашэнкі. У ім аналізаваліся прычыны яго палітычнага доўгажыхарства. Большасць экспертаў сышліся на меркаванні, што прычыны — у палітычнай лаяльнасці Крамлю. Артыкул з загалоўкам "Аляксандр Лукашэнка будуе Савецкі Саюз, які мы страцілі" выйшаў 29 жніўня.

Сярод іншых экспертаў быў і Дзермант, які нахвальваў Лукашэнку. Пасля выхаду артыкула ён абурыўся. У сваім тг-канале Дзермант заявіў, што гэта "не проста некарэктны, але зусім абразлівы матэрыял". Паводле яго, "Московский комсомолец" абразіў не толькі Лукашэнку, а ўвесь беларускі народ.

"Я не хачу фігураваць для прыкрыцця антыбеларускіх выпадаў у адным матэрыяле з маскоўскімі лібераламі, якія разважаюць пра нашу краіну праз губу і з адкрытым ворагам нашага Саюза, шкоднікам і фігурантам крымінальнай справы, заведзенай на яго ў Беларусі і ў Расіі. Больш ніякіх каментароў я гэтаму выданню не даю", — піша Дзермант.

30 жніўня "Маскоўскі камсамолец" зняў гэты тэкст, што з задавальненнем адзначыў Дзермант. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі