Расійская ракета парушыла паветраную прастору Польшчы

Анджэй Дуда

Анджэй Дуда / prezydent.pl

Адна з крылатых ракет, выпушчаных Расіяй па Украіне, парушыла паветраную прастору Польшчы, піша польскі партал Onet. Ракета правяла над тэрыторыяй Польшчы 39 секунд.

"Аб'ект увайшоў у польскую прастору ў раёне горада Асердуў (Люблінскае ваяводства) і заставаўся там 39 секунд. На працягу ўсяго палёту яго назіралі ваенныя радыёлакацыйныя сістэмы", — гаворыцца ў заяве польскага аператыўнага камандавання.

У лістападзе 2022 года абстрэл Украіны скончыўся трагедыяй у Польшчы. Тады ахвярамі падзення абломкаў у польскім Пшаводаве сталі двое мужчын. Абодва загінулі.

Гэтай ноччу Расія выпусціла па Украіне 57 паветраных цэляў — крылатых ракет і беспілотнікаў. З іх удалося збіць 43.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі