Расійскі пілот расказаў, як пераганяў верталёт Мі-8 з Расіі ва Украіну

Максім Кузьмінаў / кадр з фільма ГУР "Збітыя лётчыкі Расіі"

Максім Кузьмінаў / кадр з фільма ГУР "Збітыя лётчыкі Расіі" / ГУР

Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны раскрыла імя расійскага пілота, які пераляцеў з Расіі ва Украіну на верталёце Мі-8 падчас украінскай спецаперацыі "Сініца". Гэта Максім Кузьмінаў. Ён стаў адным з герояў дакументальнага фільма ад ГУР "Збітыя лётчыкі Расіі", распавядае hromadske.ua.

28-гадовы капітан Кузьмінаў — камандзір верталёта Мі-8. Пастаяннае месца дыслакацыі ягонай часці — Прыморскі край РФ.

У фільме ён расказвае, што звязаўся ў прадстаўнікамі ўкраінскай разведкі і патлумачыў сваю сітуацыю. "Мне прапанавалі гарантыі бяспекі, новыя дакументы, грашовую кампенсацыю, узнагароджанне. Абмеркавалі дэталі і пачалі планаваць непасрэдна мой пералёт", — кажа лётчык.

Як распавядала Еўрарадыё, пра сам пералёт стала вядома 23 жніўня. У фільме Кузьмінаў расказвае некаторыя падрабязнасці аперацыі: "Пераляцеў на гранічна малой вышыні ў рэжыме радыёмаўчання. Ніхто не ведаў, што са мной. Мабыць, дні тры чатыры ніхто не разумеў, што адбылося. Пераляцеў паспяхова, прызямліўся".

Кузьмінаў кажа, што катэгарычна не прымае вайны Расіі супраць Украіны, а таксама не жадае мець дачынення да ваенных злачынстваў. Ён заклікаў іншых расійскіх пілотаў рабіць паводле ягонага прыкладу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі