Расійскі прэм’ер зноў выказаўся пра заробкі настаўнікаў: лічыць іх прыстойнымі

Расійскі прэм’ер зноў выказаўся пра заробкі настаўнікаў: лічыць іх прыстойнымі

Расійскі прэм’ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў зноў вярнуўся да тэмы аплаты працы настаўнікаў і назваў сітуацыю ў краіны з іх заробкамі цалкам прыстойнай. Кіраўнік ураду распавёў, што кожны тыдзень атрымлівае справаздачы аб заробках настаўнікаў і “агулам яна выглядае вельмі прыстойна”.

Пры гэтым пагаршэнне эканамічнага становішча настаўніка недапушчальнае, заявіў Мядзведзеў на пленарным пасяджэнні Усерасійскай жнівеньскай нарады педагагічных работнікаў. На гэтым пасяджэнні прэм’ер прадставіў прысутным новага міністра адукацыі Расіі Вольгу Васільеву.

У пачатку жніўня Дзмітрый Мядзведзеў зрабіў скандальныя заявы, якія выклікалі хвалю абурэння ў грамадстве: ён параіў настаўнікам шукаць іншай працы, калі яны незадаволеныя сваімі заробкамі. Працу педагогаў ён назваў пакліканнем і асабістым выбарам.

Пасля такой заявы на сайце Change.org з’явілася электронная петыцыя з патрабаваннем адстаўкі Мядзведзева. За два тыдні яна сабрала болей за 280 тысяч подпісаў, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі