Воблачна, да +14°С. Надвор'е ў Беларусі 7 кастрычніка

Восень у Беларусі

Восень у Беларусі / Еўрарадыё

Да 14 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі ў панядзелак, 7 кастрычніка. Будзе пераважаць воблачнае надвор'е. Рэдкія дажджы ўночы зменяцца на кароткачасовыя, у многіх раёнах, удзень.

Слабы туман магчымы месцамі ў начны і ранішні час.

Уночы тэмпература паветра складзе ад 5 да 11 градусаў цяпла. Дзённы максімум — да +14 °C. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У Мінску 7 кастрычніка чакаецца воблачнае надвор'е. Уночы верагоднасць ападкаў складзе 80-90%, удзень таксама магчымы невялікі дождж.

У начны час у сталіцы будзе ад +6°C да +8°C. Удзень паветра прагрэецца да 11 градусаў цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі