На фронце ва Украіне загінуў зяць Ірыны Фарыён
Сафія Сямчышын і Васіль Асоба
На фронце загінуў зяць Ірыны Фарыён — вядомай украінскай мовазнаўцы, забітай 19 ліпеня ў Львове. Пра смерць Васіля Асобы паведаміла Сафія Сямчышын, дачка Фарыён.
Васіль Асоба ваяваў на Северскім напрамку ў 4 батальёне "Сіла Свабоды" брыгады Нацгвардыі "Рубеж". У яго сям'і — двое дзяцей.
Вядомая грамадская дзяячка, былая дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны 60-гадовая Фарыён была цяжка параненая ў Львове 19 ліпеня. Яна памерла ў лякарні.
26 ліпеня ў Львове суд арыштаваў падазраванага ў забойстве Ірыны Фарыён 18-гадовага Вячаслава Зінчанку. Перад пачаткам паседжання ў яго спыталі: "За што ты яе забіў?". Хлопец адказаў: "Час пакажа".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.