Расклад этапа Кубка свету па біятлоне ў расійскім Ханты-Мансійску

19 сакавіка ў расійскім Ханты-Мансійску стартуе заключны этап Кубка свету па біятлоне. Прапануем расклад спаборніцтваў.

19 сакавіка, чацвер


Мужчынскі спрынт на 10 км. Жывая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 2", пачатак у 15.55.

20 сакавіка, пятніца


Жаночы спрынт на 7,5 км. Жывая трансляцыя — "Беларусь 2", 15.55.

21 сакавіка, субота


Мужчынская гонка пераследавання на 12,5 км. Жывая трансляцыя — "Беларусь 2", 12.25.


Жаночая гонка пераследавання на 10 км. Жывая трансляцыя — "Беларусь 2", 15.55.

22 сакавіка, нядзеля

Мужчынскі масавы старт, 15 км. Жывая трансляцыя — "Беларусь 2", 12.10.

Жаночы масавы старт, 12,5 км. Жывая трансляцыя — "Беларусь 2", 14.10.

Нагадаем, беларуска Дар'я Домрачава лідыруе ў агульным заліку Кубка свету. Яна мае на 21 ачко больш, чым фінка Кайса Мякярайнен. У выпадку поспеху ў Ханты-Мансійску Домрачава можа ўпершыню ў сваёй кар'еры заваяваць Вялікі Крыштальны глобус.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі