Расклад выступаў беларусаў на Алімпіядзе ў Рыа на выхадныя

Расклад выступаў беларусаў на Алімпіядзе ў Рыа на выхадныя

У суботу, 6 жніўня, пройдуць папярэднія заезды ў акадэмічным веславанні. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5" (наступныя трансляцыі таксама на гэтым тэлеканале), пачатак у 14.30. У 16.30 можна будзе пабачыць старт беларусаў у спартыўнай гімнастыцы (будзем заўзець за Андрэя Ліхавіцкага), веласпорце (выступяць Васіль Кірыенка і Канстанцін Сіўцоў, трансляцыя велагонак працягнецца ў 21.30), працягнуцца папярэднія заезды ў акадэмічным веславанні. У 18.30, 0.10 можна будзе пабачыць спаборніцтвы па боксе (будзем заўзець за Міхаіла Даўгалеўца, вагавая катэгорыя 81 кг) і спартыўнай гімнастыцы сярод мужчын. У 20.30 пакажуць настольны тэніс, Аляксандра Прывалава згуляе з Недай Шахсавары з Ірана. У 21.45 Вікторыя Паўловіч сустрэнецца з кімсьці з тых, хто пройдзе з папярэдняга раўнда. У ноч з суботы на нядзелю свой першы матч правядзе жаночая баскетбольная зборная Беларусі. Яна сустрэнецца з камандай Японіі. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5", пачатак у 01.40.

У нядзелю, 7 жніўня, у 14.30 у жывым эфіры будуць паказаныя папярэднія заезды ў акадэмічным веславанні. А 19-й пакажуць папярэднія заплывы ў плаванні (фіналы — а 4-й гадзіне раніцы панядзелка), у 21.20 — шасейныя велагонкі, жанчыны. У 01.40 "Беларусь 5" будзе трансляваць у жывым эфіры матч жаночых баскетбольных зборных Беларусі і Францыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі