“Рэал” выйграў у гасцях у “Барусіі”, Раналду забіў двойчы (відэа)

“Рэал” выйграў у гасцях у “Барусіі”, Раналду забіў двойчы (відэа)

У аўторак, 26 верасня, прайшлі першыя матчы 2-га тура групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

У групе “Е” маскоўскі “Спартак” і “Ліверпуль” згулялі ўнічыю 1:1, “Севілья” выйграла ў “Марыбора” — 3:0. У “Севільі” 4 ачкі, “Ліверпуль” і “Спартак” — па 2, “Марыбор” — 1.

У групе “F” “Манчэстар Сіці” выйграў у данецкага “Шахцёра” — 2:0, “Напалі” перамог “Фейенорд” — 3:1. У “Манчэстар Сіці” 6 ачкоў, “Шахцёр” і “Напалі” маюць па 3, у “Фейенорда” ачкоў няма.

У групе “G” “Бешыкташ” перамог “Лейпцыг” — 2:0, “Манака” прайграў дома “Порту” — 0:3 (два галы забіў Абубакар). Лідыруе “Бешыкташ”, у якога 6 ачкоў, далей ідзе “Порту” — 3, у “Лейпцыга” і “Манака” — па 1.

У групе “Н” дортмундская “Барусія” прайграла мадрыдскаму “Рэалу” — 1:3. У другім тайме два галы забіў Крышціяну Раналду. АПОЭЛ на сваім полі быў разгромлены “Тотэнхэмам” — 0:3. Хет-трык аформіў Кейн. У групе лідыруюць “Тотэнхэм” і “Рэал” — па 6 ачкоў, у “Барусіі” і АПОЭЛ ачкоў няма.

27 верасня пройдуць чарговыя матчы. У групе “А” ЦСКА згуляе з “Манчэстар Юнайтэд”, “Базэль” будзе прымаць “Бенфіку”. У групе “В” сустрэнуцца ПСЖ — “Баварыя”, “Андэрлехт” — “Селтык”. У групе “С” адбудуцца матчы: “Карабах” — “Рома”, “Атлетыка” — “Чэлсі”. У групе “D” згуляюць: “Спортынг” — “Барселона”, “Ювентус” — “Алімпіякос”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі