Рэпер Бакей адмяняе канцэрт у Мінску праз словы "дзяўбаны Маўглі"

Рэпер Бакей, які нядаўна праз забароны адмяніў тур па Беларусі, цяпер пераносіць і канцэрт у Мінску. 1 траўня Бакей хацеў выступіць у прасторы "ОК16" на вуліцы Кастрычніцкай. Але атрымаць гастрольнае пасведчанне ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама так і не ўдалося.

"Мы планавалі канцэрт на 1 траўня, хацелі ўзроставае абмежаванне 16+. Трэба было скідваць тэксты наогул без мацюкоў і без нейкіх наркасуіцыдальных намёкаў. Я сам адабраў прыкладна 23 песні, якія мы ім скінулі на праверку, — распавядае Бакей. — Сёння прыйшоў адказ, у якім нам адмовілі ў атрыманні гастрольнага пасведчання, спасылаючыся на пункт 1.8 [артыкула 215 Кодэкса аб культуры. — Еўрарадыё] — "Парушэнне іншых патрабаванняў, актаў заканадаўства". То бок, гэта ўжо не нізкі мастацкі ўзровень, гэта нешта іншае".

Рэпер Бакей отменяет концерт в Минске из-за слов "долбанный Маугли"
34mag.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі