Міхаіл Мясніковіч прывёз з Азіі кантрактаў на $200 млн
4 снежня завяршыўся візіт беларускай дэлегацыі на чале з прэм’ерам Міхаілам Мясніковічам у В’етнам і М’янму.
Па выніках візіту Беларусь заключыла з гэтымі краінамі кантракты на агульную суму больш як 200 мільёнаў долараў, інфармуе БелаПАН. Гэта кантракты на пастаўку калійных угнаенняў, аўтамабільнай тэхнікі, шын і камплектуючых.
Кіраўнік беларускага ўраду заяўляе, што В’етнам разглядаецца як стратэгічны партнёр у Паўднёва-Усходняй Азіі. Разглядаецца нават пытанне пра стварэнне зоны свабоднага гандлю паміж гэтай краінай і Мытным саюзам, у які ўваходзіць Беларусь.