Справа Халіп, Севярынца і Марцалева паступіла ў суд Заводскага раёна
Усе яны абвінавачваюцца па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі — удзел у дзеяннях або арганізацыя дзеянняў, што парушаюць грамадскі парадак.
Мінгарсуд перадаў справу ў суд Заводскага раёна Мінска. Дата суда пакуль не прызначаная.
Разам з Ірынай Халіп, журналісткай і жонкай экс-кандыдата Андрэя Саннікава, па гэтай справе праходзяць сустаршыня партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Павел Севярынец і кіраўнік выбарчага штаба экс-кандыдата Статкевіча Сяргей Марцалеў.